Аб установе - УПК Рованичский ДС-СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб установе

 

Установа адукацыі сёння - гэта:

78 навучэнцаў і 25 выхаванцаў дзіцячага сада;

22 настаўнікі і 2 выхавацелі дзіцячага сада, з якіх 2 настаўнікі мае вышэйшую катэгорыю, першую – 16 настаўнікаў, з другой катэгорыяй - 2 педагогі, без катэгорыі –4 настаўнікі;

працуе 1 група падоўжанага дня для 20 навучэнцаў 1-4 класаў.

 

Мэта дзейнасці:

Арганізацыя адукацыйнага працэсу, арыентаванага на ўдасканаленне сістэмы якаснай адукацыі для ўсебаковага развіцця асобы навучэнца і выхаванца, асновай якой з’яўляюцца інтэлект, творчасць, патрыятызм.

Задачы:

- забяспечыць даступнасць і якасць адукацыйных паслуг ва ўстанове адукацыі праз рэалізацыю патрабаванняў нарматыўных дакументаў, з улікам індывідуальных магчымасцей вучняў і выхаванцаў;

- арганізаваць эфектыўную дапрофільную і дапрафесійную падрыхтоўку навучэнцаў шляхам выкарыстання рэсурсаў факультатыўных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемстваў, забяспечыць метадычнае суправажэнне педагагічных кадраў;

- удасканальваць работу з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі і выхаванцамі, развіваць іх творчыя здольнасці на ўроках і ў пазаўрочны час шляхам педагагічнай падтрымкі на аснове самаразвіцця і самавызначэння асобы;

- фарміраваць высокамаральную асобу навучэнца і выхаванца ва ўмовах інфармацыйна-камунікацыйнага адукацыйнага асяроддзя шляхам павышэння выхаваўчага патэнцыялу ўрока, правядзення пазакласных мерапрыемстваў, прававой асветы, удасканаленне работы па захаванні і ўмацаванні здароўя навучэнцаў і выхаванцаў, арганізацыю культурна-дасугавай дзейнасці навучэнцаў у шосты школьны дзень;

- павышаць адукацыйны і кваліфікацыйны ўзровень педагагічных кадраў, іх асабістую адказнасць за якасць сваёй працы сродкамі метадычнай работы.

      У 2023/ 2024 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі:

 - створаны 11 класаў і 2  групы дзіцячага сада;

 - арганізавана інтэграванае навучанне для 3 навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

 -     ахоплены факультатыўнымі заняткамі спартыўнай, гуманітарнай, матэматычнай і грамадзянскай накіраванасці 99% навучэнцаў установы адукацыі.

  

Выхаваўчая сістэма ўстановы адукацыі

Пярвічная арганізацыя “ БРПА” і  "БРСМ" установы адукацыі аб’ядноўвае 74 навучэнцаў, сярод якіх 25 акцябрат, 36 піянераў,  13  камсамольцаў, на базе ўстановы адукацыі працуюць 7 аб’яднанняў па інтарэсах,  дзе займаецца  87% навучэнцаў;

 

   Нашы шэфы:

    ТАА “ Вінфлор”

    ААТ “ Раванічы”

 Мы супрацоўнічаем з:

ІСН,   АДАІ Чэрвеньскага РАУС

КСН Чэрвеньскага райвыканкама

РЦГіЭ, Чэрвеньскім краязнаўчым музеем,  Раваніцкім СДК, Раваніцкай УБ, Раваніцкім лясніцтвам.

Настаўнік -дэфектолаг - Шумянкова Алена Мікалаеўна

Бібліятэкар - Чарнушэнка Алена Вітальеўна

Сакратар - Цітавец Таццяна Мікалаеўна 

Класы Колькасць вучняў Класны кіраўнік
1 4 Кацько Наталля Іванаўна
2 8 Кішко Алена Мікалаеўна
3 6 Мароз Ніна Генадзьеўна
4 11 Бярдзянава Наталля Пятроўна
5 6 Цітавец Таццяна Мікалаеўна
6 8 Календа Наталля Іванаўна
7 9 Чарнушэнка Алена Вітальеўна
8 7 Cіліч Галіна Іосіфаўна
9 11 Судак Рыгор Іванавіч
10 3 Дзяруга Жана Міхайлаўна
11 6 Шумянкова Алена Мікалаеўна

2-ая малодшая група - Осіпцава Дар'я Мікалаеўна

1-ая рознаўзроставая група - Хурсевіч Наталля Мікалаеўна



 

охрана труда

ИНФОРМАЦИОННОЕ ПИСЬМО

о возможных последствиях нарушения требований охраны труда, трудовой и производственной дисциплины для работника

разгарнуць » / « згарнуць