Условия приема в учреждение образования - УПК Рованичский ДС-СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Условия приема в учреждение образования

Умовы прыёму ў школу

Артыкул 159 Кодэкса РБ аб адукацыі.Агульныя патрабаванні да прыёму асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі 

1 . Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яго заявы пры прад'яўленні ім пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя , калi iншае не ўстаноўлена гэтым артыкулам. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком . У выпадках , прадугледжаных гэтым артыкулам , прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца таксама па выніках здачы ўступных іспытаў , праверкі здольнасцяў да занятку асобным відам спорту (у галіне асобнага віду мастацтва) і ( або) з улікам стану здароўя , спартыўных дасягненняў.

 2 . У I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.

Заяўленне на прыем у школу.

Установа агульнай сярэдняй  адукацыі прымае ў першую чаргу дзяцей, якія пражываюць у яе мікрараёне.

 У мікрараён ДУА “ВПК Раваніцкі дзіцячы сад -  сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна” уваходзяць наступныя вёскі:

- Вінаградаўка,

- Красны Дар,

- Дубаўручча,

- Палядкі,

- Рэпішча,

- Валадута,

- Асінаўка,

- Дамавіцк,

- Бышанка, 

- Раваніцкая Слабада,

і аграгарадок Раванічы.

 

Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ва ўстановах адукацыi асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) падае заяву на iмя кiраўнiка ўстановы адукацыii прад'яўляе  дакументы:

-         медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці,

-         копія пасведчання аб нараджэнні,

-         заключэнне  дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (па неабходнасці),

-         асабовая картка вучня (пры пераводзе);

у наступныя тэрмiны:

-         у перыяд з 2 чэрвеня па 28 жнiўня года пры прыёме ў I - IX класы;

-         у перыяд з 15 чэрвеня па 28 жнiўня года пры прыёме ў X - XI класы.

 Пры неабходнасці, за тлумачэннямі можна звяртацца па тэлефону

(801714) 51-7-48