Об учреждении - УПК Рованичский ДС-СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Об учреждении

 

Установа адукацыі сёння - гэта:

67 навучэнцаў і 12 выхаванцаў дзіцячага сада;

20 настаўнікаў і 2 выхавацелі дзіцячага сада, з якіх 2 настаўнікі мае вышэйшую катэгорыю, першую – 12 настаўнікаў, з другой катэгорыяй - 4 настаўнікі, без катэгорыі –2 настаўнікі;

працуе 1 група падоўжанага дня для 25 навучэнцаў 1-4 класаў.

 

Мэта дзейнасці:

Арганізацыя адукацыйнага працэсу, арыентаванага на ўдасканаленне сістэмы якаснай адукацыі для ўсебаковага развіцця асобы навучэнца і выхаванца, асновай якой з’яўляюцца інтэлект, творчасць, патрыятызм.

Задачы:

- забяспечыць даступнасць і якасць адукацыйных паслуг ва ўстанове адукацыі праз рэалізацыю патрабаванняў нарматыўных дакументаў, з улікам індывідуальных магчымасцей вучняў і выхаванцаў;

- арганізаваць эфектыўную дапрофільную і дапрафесійную падрыхтоўку навучэнцаў шляхам выкарыстання рэсурсаў факультатыўных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемстваў, забяспечыць метадычнае суправажэнне педагагічных кадраў;

- удасканальваць работу з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі і выхаванцамі, развіваць іх творчыя здольнасці на ўроках і ў пазаўрочны час шляхам педагагічнай падтрымкі на аснове самаразвіцця і самавызначэння асобы;

- фарміраваць высокамаральную асобу навучэнца і выхаванца ва ўмовах інфармацыйна-камунікацыйнага адукацыйнага асяроддзя шляхам павышэння выхаваўчага патэнцыялу ўрока, правядзення пазакласных мерапрыемстваў, прававой асветы, удасканаленне работы па захаванні і ўмацаванні здароўя навучэнцаў і выхаванцаў, арганізацыю культурна-дасугавай дзейнасці навучэнцаў у шосты школьны дзень;

- павышаць адукацыйны і кваліфікацыйны ўзровень педагагічных кадраў, іх асабістую адказнасць за якасць сваёй працы сродкамі метадычнай работы.

      У 2025/ 2026 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі:

 - створаны 10 класаў і 1  група дзіцячага сада;

 - арганізавана інтэграванае навучанне для 2 навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

 -     ахоплены факультатыўнымі заняткамі спартыўнай, гуманітарнай, матэматычнай і грамадзянскай накіраванасці 99% навучэнцаў установы адукацыі.

  

Выхаваўчая сістэма ўстановы адукацыі

Пярвічная арганізацыя “ БРПА” і  "БРСМ" установы адукацыі аб’ядноўвае 67 навучэнцаў, сярод якіх 21 акцябрат, 34 піянераў,  12  камсамольцаў, на базе ўстановы адукацыі працуюць 7 аб’яднанняў па інтарэсах,  дзе займаецца  87% навучэнцаў;

 

   Нашы шэфы:

    ТАА “ Вінфлор”

    ААТ “ Раванічы”

 Мы супрацоўнічаем з:

ІСН,   АДАІ Чэрвеньскага РАУС

КСН Чэрвеньскага райвыканкама

РЦГіЭ, Чэрвеньскім краязнаўчым музеем,  Раваніцкім СДК, Раваніцкай УБ, Раваніцкім лясніцтвам.

Настаўнік -дэфектолаг - Шумянкова Алена Мікалаеўна

Бібліятэкар - Хурсевіч Наталля Мікалаеўна

Сакратар - Цітавец Таццяна Мікалаеўна 

Класы Колькасць вучняў Класны кіраўнік
1 8 Мароз Ніна Генадзьеўна
2 8 Бярдзянава Наталля Пятроўна
3 5 Кацько Наталля Іванаўна
4 8 Кішко Алена Мікалаеўна
5 3 Жыгалкоўская Лізавета Іванаўна
6 9 Шумянкова Алена Мікалаеўна
7 6 Цітавец Таццяна Мікалаеўна
8 8 Календа Наталля Іванаўна
9 9 Осіпцава Дар'я Мікалаеўна
11 3 Судак Рыгор Іванавіч

Рознаўзроставая група - Хурсевіч Наталля Мікалаеўна і Осіпцава Дар'я Мікалаеўна



 

охрана труда

ИНФОРМАЦИОННОЕ ПИСЬМО

о возможных последствиях нарушения требований охраны труда, трудовой и производственной дисциплины для работника

раскрыть » / « свернуть